Вы тут

У Навагрудку зламыснікі ўкралі з рахунка арганізацыі без нечага мільён рублёў


У Навагрудскі РАУС патэлефанаваў дырэктар аднаго з прадпрыемстваў горада. Паводле яго слоў, з рахунку арганізацыі было ўкрадзена звыш 880 000 рублёў. Падрабязнасці паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама. 


Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікі ўстанавілі, што невядомыя атрымалі несанкцыянаваны доступ да аднаго з камп’ютараў фінансавага аддзела. У дадзеным устройстве якраз знаходзіўся электронны лічбавы ключ (так званы лічбавы подпіс), пры дапамозе якога яны ажыццявілі восем транзакцый і вывелі грошы за мяжу.

Пры правядзенні далейшых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што грошы накіраваліся ў Расійскую Федэрацыю. Таксама праваахоўнікі высветлілі фірмы, куды былі пераведзены грашовыя сродкі. Па дадзеным факце Следчым камітэтам заведзена крымінальная справа па частцы 4 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «Крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі». Санкцыі артыкула прадугледжваюць да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.