Вы тут

Бацькаўшчына адкрываецца ў вершах Багдановіча


Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Укладальнік вершаванага зборніка — старшыня секцыі паэзіі Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп. Варта нагадаць, што выданне невялікіх памерам паэтычных кніг сучасных паэтаў і класікаў стала добрай традыцыяй у Выдавецкім доме «Звязда». У апошнія гады пабачылі свет зборнікі Анатоля Сыса, Рыгора Барадуліна, Алеся Бадака, Віктара Шніпа, Леаніда Дранько-Майсюка, Таццяны Яцук, Генадзя Бураўкіна, калектыўныя зборнікі паэтаў Берасцейшчыны, Гомельшчыны, Віцебшчыны, Гродзеншчыны.


 — Калі мяне запрасілі ўкладаць серыю з творамі класікаў і сучаснікаў, то я з вялікай ахвотай пагадзіўся, — расказвае Віктар Шніп. — Мне здаецца, што вялікая колькасць чытачоў мастацкай літаратуры, беларускай кнігі разумее вагу паэтычнага слова, атрымлівае асалоду ад чытання найлепшых узораў паэтычных здабыткаў беларускіх літаратараў. Гэта пацвярджаюць прэзентацыі серыі вершаваных зборнікаў. Дарэчы, знаёмства з выдадзенымі кнігамі, што называецца, «у жывую», адбылося ў Віцебску, Баранавічах, Навагрудку, Мар’інай Горцы... Можна смела меркаваць, што пасля сустрэч паэтаў, выдавецкіх супрацоўнікаў з рознымі аўдыторыямі, чытання вершаў і размовы пра паэзію аматараў мастацкага слова, аматараў паэзіі пабольшага. 

У планах Выдавецкага дома «Звязда» — новыя творчыя праекты, звязаныя з беларускай паэзіяй. У бліжэйшы час да чытача прыйдуць вершы Уладзіміра Караткевіча, Еўдакіі Лось, Пімена Панчанкі, Веры Вярбы, а таксама — паэтаў, якія сёння працуюць у айчыннай літаратуры. 

Тыраж кнігі Максіма Багдановіча «Цвяток радзімы васілька» — 700 экзэмпляраў. Зборнік можна набыць па ўсёй краіне ў кнігарнях ААТ «Белкніга» і ў кнігарні «Акадэмкніга» у Мінску па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.