Вы тут

Беларуска Арына Сабаленка засталася на шостым месцы ў рэйтынгу WTA


Беларуска Арына Сабаленка засталася на 6-м месцы ў новым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе  БелТА.


Цяпер у актыве лепшай беларускай тэнісісткі 4046 ачкоў. Вікторыя Азаранка па-ранейшаму займае 20-ю пазіцыю (2086 ачкоў), Аляксандра Сасновіч знаходзіцца на 35-м месцы (1411).

Топ-10 рэйтынгу WTA:

1. Іга Свёнтак (Польшча) — 8631 ачко;

2. Унс Джабір (Туніс) — 4340;

3. Анет Кантавейт (Эстонія) — 4306;

4. Паўла Бадоса (Іспанія) — 4245;

5. Марыя Сакары (Грэцыя) — 4205;

6. Арына Сабаленка (Беларусь) — 4046;

7. Караліна Плішкава (Чэхія) — 3777;

8. Даніэль Колінз (ЗША) — 3255;

9. Джэсіка Пегула (ЗША) — 3156;

10. Гарбінье Мугуруса (Іспанія) — 3015.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) лепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 44-е месца, маючы 1048 ачкоў. Ягор Герасімаў знаходзіцца на 144-й пазіцыі, набраўшы 413 балаў.

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Данііл Мядзведзеў (Расія) — 7955;

2. Аляксандр Звераў (Германія) — 7030;

3. Новак Джокавіч (Сербія) — 6770;

4. Рафаэль Надаль (Испанія) — 6525;

5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) — 4945;

6. Каспер Рууд (Нарвегія) — 5050;

7. Карлас Алькарас (Іспанія) — 4890;

8. Андрэй Рублёў (Расія) — 3870;

9. Фелікс Ожэ-Альясім (Канада) — 3760;

10. Хуберт Гуркач (Польшча) — 3735.

Сёння ў Лондане стартуе Уімблдонскі турнір, у якім беларускія і расійскія тэнісісты ўдзелу не прымаюць. У сувязі з гэтым АТР і WTA прынялі рашэнне не налічваць удзельнікам Уімблдона рэйтынгавыя ачкі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.