Вы тут

Больш за 120 парушэнняў правілаў на дарозе ад матацыклістаў і ДТЗ з шасцігадовай дзяўчынкай-пешаходам. Зводка ДАІ Гомельшчыны


У цэлым на тэрыторыі вобласці ў мінулыя суботу ды нядзелю супрацоўнікі ДАІ выявілі і спынілі больш за 1600 парушэнняў правілаў дарожнага руху. Так, зафіксавана 121 парушэнне з боку матацыклістаў і 208 — з боку ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху. Між тым у выхадныя дні былі спыненыя 26 кіроўцаў, якія селі за абаранку «пад градусам», 70 аўтааматараў — не мелі права кіравання, 155 кіроўцаў не паклапаціліся пра бяспечную перавозку дзяцей у аўтамабілях.


Не абышлося і без ДТЗ з удзелам непаўналетняга. Напярэдадні вечарам у Мазыры ў двары аднаго з дамоў па вуліцы Нафтабудаўнікоў 24-гадовы кіроўца за рулём «Джылі» збіў шасцігадовую дзяўчынку. Малая раптоўна выбегла на праезную частку з-за прыпаркаванай каля дома машыны.

Дзяўчынку з траўмамі даставілі ў Мазырскую гарбальніцу — пасля аказання дапамогі медыкі адпусцілі дзіця дадому.

Як зазначыла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Дар’я ТКАЧОВА, пытанні прафілактыкі дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму актуальныя заўсёды, але асабліва, у летні перыяд, калі большую частку вольнага часу непаўналетнія праводзяць на вуліцы.

— Галоўнае правіла, якое павінны засвоіць дарослыя: дзіцяці да 6-7 гадоў на вуліцы аднаму рабіць няма чаго. Нават падчас гульні ў двары дома дзеці павінны быць заўсёды пад наглядам! Акрамя таго, патлумачце свайму дзіцяці, што рух па дваровай тэрыторыі можа быць небяспечны з-за вялікай колькасці прыпаркаваных транспартных сродкаў і ні ў якім разе нельга выбягаць на дарогу перад транспартам, — нагадала Дар’я Ткачова. 

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.