У Мастоўскім раёне патануў 13-гадовы хлопчык, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле інфармацыі следства, хлопчык адпачываў з сябрамі на рацэ Нёман. Затым падлетак пайшоў плаваць адзін і пачаў тануць. Гэта заўважылі рыбакі і паспрабавалі яго выратаваць, аднак цела хлопчыка ўжо сышло пад ваду.
У цяперашні час цела хлопчыка шукаюць работнікі АСВОДА і МНС.
Па словах сяброў хлопчыка, яны не планавалі плаваць, а толькі паглядзець на ўлоў рыбакоў. Чаму іх таварыш адправіўся плаваць адзін — яны не ведаюць.
Вядома, што гэта месца не прызначана для купання.
Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.
Прэв’ю: pixabay.com
Самыя важныя выклікі, з якімі палякам давядзецца сутыкнуцца ўжо адразу пасля летніх канікулаў, — гэта энергетычны крызіс, высокія працэнтныя стаўкі і будучы эканамічны спад.
Сёлета ў краіне плануюць пабудаваць 4,2 млн м2 жылля.
Ці будуць падтрыманы ініцыятывы жыхароў па азеляненні горада ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў?