Вы тут

Новы гандлёвы калідор — 315 партоў у 107 краінах


Новы міжнародны сухапутны і марскі гандлёвы калідор, які з’яўляецца гандлёва-лагістычным каналам і праходзіць праз заходнія раёны Кітая, пашырыў свой ахоп да 315 партоў у 107 краінах і рэгіёнах па ўсім свеце. Аб гэтым паведамілі ўлады горада Чунцын, што на паўднёвым захадзе Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Новы міжнародны сухапутны і марскі гандлёвы калідор быў створаны адміністрацыйнымі адзінкамі правінцыйнага ўзроўню Заходняга Кітая сумесна з Сінгапурам. Яго аперацыйным цэнтрам з’яўляецца горад Чунцын. Паводле слоў адказнага супрацоўніка гарадскога ўрада Ху Хунбіна, сёлета за студзень-сакавік па гэтым гандлёвым калідоры было перавезена прыкладна 26 тысяч стандартных 20-футавых кантэйнераў з таварамі на суму 4,4 млрд. юаняў (670,8 млн. долараў), што на 18,2 працэнта больш, чым за аналагічны леташні перыяд.

З моманту адкрыцця калідора ў 2017-м колькасць кантэйнераў, перавезеных па ім з Чунцына, як паведаміў Ху Хунбін, узрасла з менш чым 3000 да 112 тысяч летась, у той час як кошт перавезеных тавараў за той жа перыяд павялічыўся з 580 млн. юаняў да 18,7 млрд. юаняў.

Выбар рэдакцыі

У свеце

Цугцванг па-варшаўску. Куды рушаць польскія ўлады?

Цугцванг па-варшаўску. Куды рушаць польскія ўлады?

Самыя важныя выклікі, з якімі палякам давядзецца сутыкнуцца ўжо адразу пасля летніх канікулаў, — гэта энергетычны крызіс, высокія працэнтныя стаўкі і будучы эканамічны спад.

Грамадства

Талакой за зялёны горад. Ці будуць падтрыманы ініцыятывы жыхароў па азеляненні горада ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў?

Талакой за зялёны горад. Ці будуць падтрыманы ініцыятывы жыхароў па азеляненні горада ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў?

Ці будуць падтрыманы ініцыятывы жыхароў па азеляненні горада ў конкурсе грамадзянскіх ініцыятыў?