Вы тут

Як будзе працаваць грамадскі транспарт Мінска 2 і 3 ліпеня


Як будзе працаваць грамадскі транспарт 2 і 3 ліпеня ў Мінску, распавёў журналістам намеснік начальніка аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак «Сталічны транспарт і сувязь» Руслан Ермакоў, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Для камфортнага перамяшчэння пасажыраў 2 і 3 ліпеня скароцяцца інтэрвалы руху транспарту па маршрутах, якія праходзяць паблізу месцаў правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў у цэнтральнай частцы горада. «У выпадку перакрыцця вулічна-дарожнай сеткі паблізу месца правядзення вячэрняга гала-канцэрта ля стэлы „Мінск — горад-герой“ прадугледжана змяненне трас маршрутаў пасажырскага транспарту, якія праходзяць у гэтым кірунку. Аднак гэтыя трасы будуць набліжаны да дзеючых маршрутаў. Са змененымі схемамі руху транспарту можна азнаёміцца ў тым ліку на сайце Мінскага гарвыканкама», — сказаў Руслан Ермакоў.

На выпадак масавага збору пасажыраў пасля завяршэння феерверка, вячэрняга гала-канцэрта, кірмашоў прадугледжаны рэзерв рухомага саставу, які падключыцца да маршрутаў пасажырскага транспарту.

Таксама ўнесены змены ў працу Мінскага метрапалітэна. 3 ліпеня з 10.00 да заканчэння працы метро інтэрвал руху цягнікоў складзе на першай і другой лініях шэсць хвілін, на трэцяй лініі — восем хвілін. Гэта значыць інтэрвалы руху пасажырскага транспарту будуць скарочаныя для зручнасці карыстання пасажыраў, удакладніў Руслан Ермакоў. Пры гэтым у ноч на 4 ліпеня станцыі «Няміга», «Кастрычніцкая» і «Фрунзенская» зачыняцца на ўваход у 0.50.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.