Вы тут

Лукашэнка падзякаваў дзеячам культуры: Дзякуй усім, хто застаўся ў Беларусі ў гэтыя бурныя гады


Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўзнагароджання работнікаў культуры ў Вялікім тэатры Беларусі падзякаваў усім дзеячам мастацтва за тое, што яны засталіся ў краіне ў гэтыя бурныя паслярэвалюцыйныя гады, перадае БелТА.


«Дзякуй усім, хто ў гэтыя бурныя паслярэвалюцыйныя 2020 года часы застаўся ў Беларусі і дорыць свайму народу радасць і шчасце», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу актрыса Купалаўскага тэатра Тамара Міронава, якой было прысвоена ганаровае званне народнага артыста Беларусі, падзякавала кіраўніку дзяржавы за падтрымку беларускай культуры. «Вы адкрылі новыя старонкі ў нашым тэатры. Тэатры дзяржаўным, нацыянальным. Тэатры імя Янкі Купалы. Вы нам паверылі, і мы вас не падвялі. Я ганаруся, што ў нас цяпер ёсць рэжысёр, маладыя артысты, што нараджаецца новы малады ТЭАТР. Гэта выдатна!»- сказала яна.

«Думаю, што праз год вас будзе больш. Ліха бяда пачатак. Віншую яшчэ раз. Жывіце доўга, стварайце для свайго народа. Сапраўдны артыст, дзеяч мастацтва павінен тварыць заўсёды для народа, за адным выключэннем — акрамя сваіх ворагаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.