Вы тут

Лукашэнка: Беларусь не плануе экспартаваць збожжавыя


Беларусь не плануе экспартаваць збожжавыя. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў і губернатарамі, перадае БелТА.


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што год у сельскай гаспадарцы складваецца нядрэнна. «Год нядрэнны. І ў Расіі ўраджай, і Украіна яшчэ нешта збярэ. І ў нас, калі мы расхлябана сябе паводзіць не будзем, атрымаем збожжа столькі, колькі нам трэба для людзей і жывёл. Мы, вядома, вывозіць пшаніцу не будзем або якія-небудзь іншыя культуры. Хоць можам. Акрамя рапсу, лёну — тэхнічных культур. Бульбы, якой у нас хапае», — сказаў ён.

«Збожжавыя мы вывозіць не будзем. Трэба гэта ўсё перамалоць праз жывёлагадоўлю — атрымаць мяса, малако», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.