Вы тут

Фальклор і вогненная феерыя — у Батанічным садзе сёння адзначаць «Купалле»


Свята Івана Купалы адзначаць сёння ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, паведамляецца на сайце ўстановы.


Фота pixabay.com

Свята на Івана Купалу стала штогадовым традыцыйным мерапрыемствам на тэрыторыі Цэнтральнага батанічнага саду.

«Запрашаем на Азёрны комплекс батанічнага саду пагрузіцца ў магію купальскага вечара. Купальскія традыцыі з таямнічымі старадаўнімі абрадамі, прадказаннямі ад астролага  нададуць святу асаблівую містычную атмасферу. У гэты вечар сама прырода зараджае пазітыўнай энергіяй і надае раслінам чароўную сілу», –гаворыцца ў паведамленні. 

У праграме – майстар-класы па пляценні вянкоў, прадзенню на верацене і купальскім танцах.

Свята ўпрыгожаць выступленні танцавальных і музычных калектываў, запальная купальская дыскатэка і ў завяршэнні праграмы – чароўнае яркае фаер-шоу.

«Здаўна лічылася, што купальскія абрады надаюць сілы і здароўе на цэлы год. Запрашаем усіх правесці купальскі вечар у Батанічным садзе, адчуць яднанне з прыродай, дакрануцца да купальскіх традыцый, даведацца пра гісторыю і абрады гэтага свята», – падкрэслірваюць арганізатары.

Пачатак мерапрыемства ў 19.00.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.