Вы тут

Коні племяннога конезавода ў аграгарадку Рамель. Грацыёзнасць, прыгажосць і моц у розных вобразах


Напэўна, многія з беларусаў лічаць каня самым грацыёзным і прыгожым прадстаўніком жывёльнага свету і пры магчымасці з захапленнем назіраюць за паводзінамі гэтых з даўніх часоў незаменных у многіх выпадках памочнікаў людзей. Дарэчы і магутнасць аўтамабільнай тэхнікі вымяраецца менавіта ў конскіх сілах.

У нашым фотарэпартажы коні племяннога конезавода ў аграгарадку Рамель Столінскага раёна, які спецыялізуецца на развядзенні беларускай вупражнай, верхавой і Палескай папуляцыі парод коней. А ўсяго ў ААТ «Палеская Ніва», ва ўласнасці якога і знаходзіцца конезавод, больш за 200 коней. 

Кожны дзень у летні час роўна ў дзевяць раніцы тут выпускаюць статак на летнюю пашу і каля пяці вечара вяртаюць у пабудаваныя домікі-стайні. 

Дарэчы, 21 жніўня ўсе жадаючыя змогуць паназіраць за захапляльным спаборніцтвам конных запрэжак у рамках пятага коннага фестывалю з аднайменнай гаспадаркі назвай «Палеская Ніва». 

 

Шмат гадоў працуе конегадоўцам Лілія Вітун, на фота – з адным са сваіх любімых жарабцоў па імені Пралеска.

 

Віктар ДРАЧОЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.