Вы тут

Захаваем памяць разам!


Памяці пра спаленыя фашыстамі вёскі прысвячаецца паэтычны конкурс, які аб’яўляе Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама. 


Конкурс «Слёзы сясцёр Хатыні» накіраваны на папулярызацыю літаратурнай дзейнасці ў Год гістарычнай памяці, маральнае выхаванне жыхароў Брэстчыны, пашырэнне іх ведаў пра генацыд беларускага народа і стварэнне банка літаратурных твораў, прысвечаных спаленым вёскам. 

Да ўдзелу запрашаюцца як прафесійныя літаратары, так і аўтары-аматары. Пераможцы будуць вызначаны ў дзвюх узроставых групах: 14—30 гадоў і ад 31 года і старэйшыя. Прымаюцца вершы на беларускай або рускай мовах, што расказваюць пра знішчэнне карнікамі вёсак і мірнага насельніцтва на Брэстчыне ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Заяўку на ўдзел і творчую работу (верш) накіроўвайце на электронны адрас: tatiana.demidovich@gmail.com да 10 кастрычніка з пазнакай «Слёзы сясцёр Хатыні». 

Узнагароджванне пераможцаў дыпломамі і памятнымі падарункамі адбудзецца ў межах абласнога літаратурнага фестывалю «Берасцейскае шматгалоссе». 

Далучайцеся! Захаваем памяць разам! 

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.