Вы тут

«Састаўныя часткі поспеху — тэхнічны складнік і гатоўнасць людзей»


Састаўныя часткі поспеху ўборачнай кампаніі — тэхнічны складнік і гатоўнасць людзей. Такое меркаванне журналістам выказаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергеенка ў час паездкі ў Бабруйскі раён, перадае БелТА.


«У Бабруйскім раёне ўжо ўбрана амаль трэць збожжавых ад усіх пасяўных плошчаў, ураджайнасць склала крыху больш за 30 ц/га — вышэй, чым у мінулым годзе, — сказаў Ігар Сергеенка. — Размаўляючы з механізатарамі, спецыялістамі і кіраўнікамі гаспадарак, разумееш, што да ўборкі ўраджаю падрыхтаваны і людзі, і тэхніка. Таксама гатовы зернесушыльныя комплексы, створаны адпаведныя ўмовы, арганізавана двухразовае харчаванне — абед і вячэра».

Паводле слоў кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, у аграрыяў ёсць усё, каб выканаць даручэнні Прэзідэнта, якія ён даў у час вялікай рэспубліканскай селектарнай нарады па пытаннях уборачнай кампаніі. Дадатковым стымулам для людзей стануць добрыя ўмовы працоўных спаборніцтваў і дастойны ўзровень аплаты працы: у час гарачай пары можна зарабляць ад Br150 да Br200 у дзень, плюс прэміяльныя.

«Задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы на праведзенай селектарнай нарадзе з кіраўнікамі ўсіх сельгаспрадпрыемстваў краіны, павінны быць рэалізаваны, у тым ліку за кошт арганізаванасці і рэалізацыі ўсіх запланаваных мерапрыемстваў, — падкрэсліў Ігар Сергеенка. — Састаўныя часткі поспеху — як тэхнічны складнік, так і гатоўнасць людзей. Павінны быць разуменне і належная арганізацыя з боку кіраўнікоў раёнаў і гаспадарак. На сёння ўсё гэта ёсць».

Маніторынг, праводзімы КДК, таксама пацвердзіў, што выяўленыя перад пачаткам масавай уборачнай кампаніі недахопы выпраўлены ў кароткія тэрміны. Той жа рамонт тэхнікі, якая перыядычна выходзіць са строю, ажыццяўляецца пераважна ў полі, каб не губляць час. Майстэрні гаспадарак таксама гатовы ў любы момант устараніць паломку: запчасткі ёсць, у прыцягненні дадатковых спецыялістаў або пабочных прадпрыемстваў неабходнасці няма. Акрамя таго, у кожным раёне ёсць спецыялізаваныя рамонтныя брыгады, аб гэтым паклапаціліся загадзя.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта наведаў шэраг гаспадарак Бабруйскага раёна, азнаёміўся з работай аб’ектаў АПК. У час візіту ён паразмаўляў з механізатарамі ААТ «Міхалёўская Ніва» і не ўтрымаўся ад магчымасці праехаць разам з маладзёжным экіпажам у кабіне камбайна, каб убачыць працэс знутры. Хоць сядзець за штурвалам «Палесся» Ігару Сергеенку ў жыцці ўжо даводзілася, але ўсё роўна эмоцыі перапаўнялі. «Было здорава і цікава, — падзяліўся ён. — На камбайне працаваў вельмі даўно, яшчэ ў час вучобы. Цэлы сезон правёў у якасці памочніка».

«Надвор’е цудоўнае, тэхніка працуе — усе падрыхтаваныя да ўстаноўленага тэрміну камбайны выйшлі ў поле, — рэзюмаваў кіраўнік Адміністрацыі. — Настрой у людзей таксама добры. Тым не менш разумееш, што за ўсім гэтым стаіць нялёгкая праца».

У Бабруйскім раёне налічваецца 55,8 тыс. га сельгасугоддзяў 36,5 тыс. га — ралля. Пад збожжавыя і зернебабовыя культуры адведзена 12,7 тыс. га (з кукурузай — 20 тыс. га). Па стане на 4 жніўня ўжо ўбрана 4 тыс. га, або 32 працэнты да плана. Намалочана больш за 12 тыс. т збожжа. Найвышэйшай ураджайнасці збожжавых дасягнулі ў ААТ «Неўскі-Агра» — 46 ц/га.

У раёне на ўборцы ўраджаю задзейнічаны 50 камбайнаў. Чаканы валавы збор збожжавых і зернебабовых складзе 70 тыс. т (вышэй за мінулагодні ўзровень на 66 працэнтаў), у планах — атрымаць ураджайнасць не ніжэй за 35 ц/га (плюс 9,8 ц/га да ўзроўню мінулага года).

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.