Вы тут

Падатак на кватэру: Каму і калі трэба плаціць


У інспекцыі МПЗ Мінскай вобласці растлумачылі, каму і ў якія тэрміны трэба плаціць падатак за кватэру ў адпаведнасці з абноўленым заканадаўствам, паведамляе БелТА


З 2022 года для ўсіх грамадзян усталяваны адзіны падыход у частцы падаткаабкладання кватэр і жылых дамоў. Адменена льгота па падатку на нерухомасць у дачыненні да адной кватэры, якая знаходзіцца ва ўласнасці фізічнай асобы. Так што для ўсіх аб’ектаў нерухомасці стаўка падатку адзіная і складае 0,1% ад кошту.

Паведамленні на выплату маёмасных падаткаў плацельшчыкам накіроўваюцца двума спосабамі: паштовым адпраўленнем альбо электронным спосабам у асабісты кабінет плацельшчыка (для фізічных асоб, падлучаных да электроннага сэрвісу). Выплаціць падаткі можна, не чакаючы наступлення ўстаноўленага тэрміну, любым зручным для сябе спосабам: з дапамогай інтэрнэт-банкінгу, у тым ліку праз электронны сэрвіс «Асабісты кабінет фізічнай асобы», а таксама праз інфакіёск альбо ў любым аддзяленні банка, або на пошце.

Азнаёміцца з кантактнымі нумарамі тэлефонаў супрацоўнікаў інспекцый МПЗ для атрымання кансультацый можна на афіцыйным сайце Міністэрства падаткаў і збораў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.