Вы тут

З архіва мінулага стагоддзя. Фотаздымкі «Звязды» 70-ых гадоў


У 1971 годзе чытачы «Звязды» ўпершыню пазнаёміліся з творчасцю фотакарэспандэнта Яўгена Пясецкага, на той час самага маладога ў творчым калектыве найстарэйшай беларускай газеты. Сёння ветэран айчыннай фотажурналістыкі па-ранейшаму сярод звяздоўцаў, працягвае плённую працу фотадакументаліста. Вядомы ён чытачам і як аўтар уласнага жанру, што аб’яднаў паэзію з фатаграфіяй. Творчасць найстарэйшага беларускага фотакарэспандэнта, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі адзначана медалём Францыска Скарыны, найвышэйшымі ўзнагародамі Беларускага саюза журналістаў, шматлікімі дыпломамі міжнародных фотавыставак.


Гэта падборка здымкаў Яўгена Пясецкага, зробленых у семідзясятыя гады мінулага стагоддзя, якія выходзілі ў «Звяздзе», знаёміць з вядомымі ў той час працаўнікамі розных галін вытворчасці, пераносіць на будаўнічыя пляцоўкі найбуйнейшых айчынных заводаў, паказвае далёкія імгненні, якія не страцілі сваёй прывабнасці і прыцягальнасці і сёння.

Працаўнікі Мінскага трактарнага завода Героі Сацыялістычнай Працы слесар Яўгеній Клімчанка і брыгадзір кавалёў Фёдар Самусеў.

Герой Сацыялістычнай Працы аператар машыннага даення калгаса-камбіната «Памяць Ільіча» Лідзія Брызга (цяпер гэта гаспадарка завецца СВК «Астрамечава»).

На будаўніцтве Наваполацкага НПЗ.

На адным з участкаў Беларускага гідраметэацэнтра.

Мантаж турбіны Лукомскай ДРЭС.

Замежныя студэнты Беларускага політэхнічнага інстытута.

У аўдыторыі Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума.

На старых вуліцах Гродна.

Рыбакі на Прыпяці.

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.