Вы тут

Тактычнае вучэнне са 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадай праходзіць з 8 па 12 жніўня


Тактычнае вучэнне са 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадай праходзіць з 8 па 12 жніўня, паведамляе Міністэрства абароны.


Паводле інфармацыі ведамства, у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання пад кіраўніцтвам камандуючага войскамі аб’яднання генерал-маёра Аляксандра Навуменкі ў перыяд з 8 па 12 жніўня праводзіцца тактычнае вучэнне са 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадай. Тэмай вучэння стала «Кіраванне воінскімі часцямі брыгады ў ходзе вядзення баявых дзеянняў».

Вучэнне праводзіцца з мэтай праверыць і ацаніць ступень гатоўнасці кіравання, воінскіх часцей і падраздзяленняў брыгады да выканання задач па прызначэнні. Акрамя таго, увага надаецца ўдасканаленню практычных навыкаў камандзіраў і службовых асоб штабоў у падрыхтоўцы баявых дзеянняў, кіраванні падпарадкаванымі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі ў ходзе вядзення абарончага бою і правядзення контратакі для аднаўлення першапачатковага становішча. У час вучэння плануецца павысіць зладжанасць кіравання і воінскіх часцей брыгады да ўзроўню, які забяспечвае паспяховае выкананне кіраўніцкіх функцый у ходзе вядзення баявых дзеянняў.

У Мінабароны адзначылі, што вучэнне праводзіцца на фоне створанай тактычнай абстаноўкі, якая дынамічна развіваецца, арыентаванай на выпрацоўку здольнасці навучаемых да ініцыятыўнага і творчага вырашэння пастаўленых задач у ходзе вядзення брыгадай абарончага бою, а таксама з улікам аналізу вынікаў сучасных войнаў і ўзброеных канфліктаў.

Прэв’ю: «Ваяр»

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.