Вы тут

Шумілінскія ратавальнікі дапамаглі дзіцяці, галава якога захрасла паміж элементамі балкона


Выратавальнікам паступіла паведамленне аб тым, што ў гарпасёлку Обаль Шумілінскага раёна ў  металічнай агароджы балкона  захрасла галава дзіцяці


Як паведамляецца на афіцыйным сайце МНС, на месца здарэння адразу ж было накіравана бліжэйшае падраздзяленне пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11 Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

— Па прыбыцці да месца выкліку мы ўбачылі, што на балконе кватэры на дыбачках стаіць дзіця, а яго галава застрала паміж канструкцыямі балкона, — расказаў начальнік паста Віктар Баганаў. Ручным аварыйна-выратавальным інструментам  мы расціснулі металічную частку агароджы, І малое змагло вызваліцца. Хлопчык вёў сябе спакойна і не плакаў.

Па словах маці стала вядома, што хлопчык 2019 года нараджэння, у той час, калі яна займалася хатнімі справамі, прайшоў на балкон і прасунуў галаву паміж канструкцыямі балкона, а самастойна дастаць яе назад не змог.

ПАВЕЛ КАЛЕНДА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.