Вы тут

Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне сям'і Мікалая Слюнькова


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі са смерцю былога кіраўніка БССР Мікалая Слюнькова, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю Героя Сацыялістычнай Працы, вядомага дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Беларусі Мікалая Мікітавіча Слюнькова.

Мікалай Мікітавіч — годны прыклад доблеснай працы і самааддачы. Яго жыццёвы шлях непарыўна звязаны з аднаўленнем і развіццём пасляваеннай Беларусі.

Яго заўсёды адрознівалі высокія маральныя прынцыпы, бязмежная адданасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці, шчырае імкненне ўмацоўваць асновы беларускай дзяржаўнасці.

Памяць пра Мікалая Мікітавіча на доўгія гады захаваецца ў гісторыі краіны і будзе жыць у нашых сэрцах».

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.