Вы тут

БМЗ выплавіў больш за 1 млн тон сталі за 7 месяцаў


БМЗ выплавіў больш за 1 млн т сталі за 7 месяцаў 2022 года. Такія звесткі прывёў намеснік генеральнага дырэктара БМЗ па камерцыйных пытаннях Аляксандр Борыкаў на сустрэчы з калектывам БМЗ-Экасэрвіс, паведамілі на прадпрыемстве.


Па дадзеных намесніка гендырэктара, дадзеныя паказчыкі — добры вынік з улікам умоў, у якіх прыйшлося працаваць. Ён нагадаў, што ў першым квартале вытворчасць вялася на дзвюх печах, бо трэцяя была на рэканструкцыі. Пазней адбіўся ўплыў санкцый з наступным пошукам новых рынкаў, прапрацоўкай лагістыкі, перанакіраваннем прадукцыі. «Сітуацыя паступова выраўноўваецца, аб’ёмы вытворчасці металапрадукцыі павялічваюцца», — расказаў Аляксандр Борыкаў.

У цэлым, як удакладніў намеснік гендырэктара, па ўсіх пазіцыях назіраецца дадатная дынаміка. БМЗ паспяхова пераарыентаваўся і працуе на новыя рынкі збыту. Сярод такіх напрамкаў — афрыканскі кантынент, Блізкі Усход, азіяцкі вектар.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.