Вы тут

Гендырэктар БМЗ: Усе вытворчасцi працуюць практычна з поўнай загрузкай


Пра гэта паведамiў на прэс-канферэнцыi генеральны дырэктар ААТ «Беларускi металургiчны завод — кiруючая кампанiя холдынга «Беларуская металургiчная кампанiя» Дзмiтрый Корчык.


«Беларускi металургiчны завод за паўгоддзе экспартаваў прадукцыi, калi казаць у натуральным выражэннi, каля 92 %. Так, ёсць знiжэнне, але яно не крытычнае. Гэта звязана з закрыццём шэрагу вытворчасцяў i знiжэннем заказаў як у аўтамабiльнай прамысловасцi, так i нафтавай галiне», — адзначыў генеральны дырэктар.

Банкiры падставiлi плячо

Натуральна, на эканомiцы завода апошнiм часам адбiлася знiжэнне цэн на металапрадукцыю. Але дзякуючы падтрымцы банкаўскай сiстэмы i ўрада прадпрыемству ўдалося вытрымаць удар. Нягледзячы на складаныя знешнiя ўмовы, у цэлым, па словах генеральнага дырэктара, сёння завод функцыянуе стабiльна. «Усе вытворчасцi працуюць — дзесьцi з невялiкiм знiжэннем, але практычна з поўнай загрузкай. Мы забяспечаны сыравiнай i матэрыяламi», — сказаў Дзмiтрый Корчык.

Яшчэ кiраўнiк БМЗ заўважыў, што падчас пандэмii прадпрыемства не сышло са сваiх традыцыйных рынкаў i ў няпростых умовах стабiльна забяспечвала выпуск прадукцыi на заказ з неабходнай высокай якасцю. «У прынцыпе, па дынамiцы лiпеня мы бачым, што павялiчваюцца заказы на металапрадукцыю еўрапейскiх аўтамабiльных заводаў, перш за ўсё па металакордзе», — дадаў ён.

Цуда-чыгун для еўрапейцаў

Дзмiтрый Корчык асобна спынiўся на новых распрацоўках. Ён падкрэслiў, што дзякуючы выключна iнвестыцыйным укладанням, якiя былi зроблены ў апошнiя гады, на вытворчасцi сёння ёсць магчымасць актыўна займацца новымi вiдамi марак сталi ў адпаведнасцi з досыць высокiмi патрабаваннямi аўтавытворцаў, у першую чаргу еўрапейскiх. Паводле яго слоў, за мiнулы год было асвоена каля 265 новых вiдаў вырабаў. Зараз працэдуры апрабавання i сертыфiкацыi праходзiць яшчэ каля паўсотнi. Асаблiва варта ўдзялiць павышаную ўвагу новым гатункам чыгуну з надзвычай высокiмi характарыстыкамi.

Варта адзначыць, што БМЗ актыўна супрацоўнiчае з акадэмiчнымi iнстытутамi, у прыватнасцi з БНТУ. «У нас ёсць каледж у Жлобiне — фiлiял БНТУ. Усiм маладым спецыялiстам гэтай установы, а гэта каля 90 %, мы даём работу на прадпрыемстве. У 2017 годзе наш вытворчы гiгант атрымаў статус навуковай арганiзацыi, больш за 260 нашых супрацоўнiкаў займаюцца новымi распрацоўкамi», — расказаў генеральны дырэктар.

Па ўзроўнi вытворчасцi прамысловай прадукцыi Беларускi металургiчны завод займае вядучае месца сярод прадпрыемстваў Беларусi. Колькасць занятых тут перавышае 12 тысяч чалавек. «Ён стаў найбуйнейшым прадпрыемствам падобнага профiлю ў Еўропе i з'яўляецца высокатэхналагiчнай структурай металургiчнай галiны. Складаецца з чатырох звязаных адным тэхналагiчным ланцужком вытворчасцяў — металургiчнай, пракатнай, трубнай, метызнай — i цэхаў iнфраструктуры. Штогод больш за 80 % вырабленай заводам прадукцыi адпраўляецца на экспарт», — падкрэслiў Дзмiтрый Корчык.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Беларуская Амазонка​. Ці стане Палессе аб'ектам сусветнай спадчыны?

Адзін з найбуйнейшых рэгіёнаў, які захаваўся ў некранутым стане і які за разнастайнасць азёр, рэк і балот празвалі Еўрапейскай Амазонкай (ці морам Герадота), усё яшчэ застаецца невядомым шырокаму колу турыстаў

Грамадства

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Нацыянальным брэндам Беларусі па праве лічыцца сацыяльная падтрымка сем'яў дзяржавай, і таму напярэдадні Міжнароднага дня сям'і прадстаўнік

Калейдаскоп

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Пачнём, зразумела, з дзяўчынак, бо менавіта іх мамы ўжо цяпер ламаюць галаву над выпускным уборам дачок.