Вы тут

Хакеісты «Віцебска» сталі першымі ўдзельнікамі «Фіналу чатырох» Кубка Салея


Хакеісты «Віцебска» сталі першымі паўфіналістамі 22-га розыгрышу Кубка Беларусі па хакею, які носіць афіцыйную назву Кубак Салея, паведамляе БелТА.


У апошнім матчы групавога этапу «Віцебск» дома абыграў Аршанскі «Лакаматыў» з лікам 3:1. Гэтая перамога стала для «мядзведзяў» чацвёртай у пяці сустрэчах, што дазволіла паўночнікам заняць 1-е месца ў пуле Б і забяспечыць удзел у «Фінале чатырох» Кубка Салея.

Розыгрыш трафея адбудзецца 27-28 жніўня, месца правядзення суперфіналу будзе вызначана ў нядзелю.

Нягледзячы на паражэнне ад «Металурга» 0:3, на другой пазіцыі ў групе Б фінішаваў «Гомель», што гарантуе «рысям» удзел у раўндзе плэй-ін за права выхаду ў «Фінал чатырох». Таксама магчымасць пазмагацца за Кубак Салея застаецца ў «Хіміка» — наваполачане ў гасцях перайгралі «Магілёў» 3:0 і занялі трэцяе месца ў групе. Адборачныя матчы пройдуць 24 жніўня.

У нядзелю апошнія паядынкі ў рамках кругавога турніру правядуць каманды пула А. У 12:30 на лёд у Салігорску выйдуць «Шахцёр» і «Юнацтва», праз паўтары гадзіны высвятляць адносіны пачнуць «Ліда» і «Дынама-Маладзечна», а ў 17:00 прамую пуцёўку ў «Фінал чатырох» Кубка Салея разыграюць «Нёман» і «Брэст».

Фота: vitebsk.hockey.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.