Вы тут

Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў ваенным блоку і абароннай галіне


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў ваенным блоку і абароннай галіне. Адпаведныя ўказы кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 жніўня, паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.


Палкоўнік Сяргей Фралоў прызначаны начальнікам Галоўнага штаба — першым намеснікам камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл.

Генерал-маёр Генадзь Казлоўскі вызвалены ад пасады начальніка ракетных войскаў і артылерыі Узброеных Сіл — начальніка ўпраўлення ракетных войскаў і артылерыі Генеральнага штаба і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення. На яго месца прызначаны палкоўнік Руслан Чэхаў.

Аляксандр Лукашэнка таксама вызваліў генерал-маёра Ігара Дземідзенка ад пасады першага намесніка старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Ігар Дземідзенка адкамандзіраваны ў Міністэрства абароны і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.