Вы тут

Лукашэнка 15-16 верасня здзейсніць рабочы візіт ва Узбекістан для ўдзелу ў саміце ШАС


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15-16 верасня здзейсніць рабочы візіт ва Узбекістан для ўдзелу ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота з арзіва ТГ-канала «Пул Перашага».

Мерапрыемства пройдзе ў Самаркандзе. Плануецца, што кіраўнік беларускай дзяржавы 16 верасня выступіць на пасяджэнні ў пашыраным складзе Савета кіраўнікоў дзяржаў — членаў ШАС. Аляксандр Лукашэнка агучыць прыярытэты ўзаемадзеяння Беларусі ў фармаце ШАС, у тым ліку з улікам пададзенай раней заяўкі на далучэнне краіны да гэтай арганізацыі ў якасці паўнапраўнага члена (у цяперашні час Беларусь мае статус назіральніка). Размова таксама пойдзе аб актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Плануецца, што на палях саміту адбудуцца сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з замежнымі калегамі, падчас якіх будзе абмяркоўвацца пераважна двухбаковая тэматыка і развіццё супрацоўніцтва па ключавых напрамках.

Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел і ў шэрагу нефармальных мерапрыемстваў, арганізаваных узбекскім бокам для ўдзельнікаў саміту.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.