Вы тут

Новы спадарожнік і касманаўт-дзяўчына. У НАН Беларусі распавялі пра планы па асваенню космасу


Беларускія навукоўцы сумесна са спецыялістамі дзяржкарпарацыі «Раскосмас» працуюць над стварэннем айчыннага спадарожніка і рыхтуюць да палёту ў космас беларусаў. Пра гэта на палях экспертна-медыйнага форуму «Прамысловае і тэхналагічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі» распавёў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


— Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў галіне мірнага асваення космасу мае вялікае значэнне. У нас сумесная групоўка спадарожнікаў, і мы толькі ў Беларусі забяспечваем патрэбы 11 міністэрстваў і ведамстваў спадарожнікавай інфармацыяй розных напрамкаў, — адзначыў Гусакоў. — Гэта дазваляе павысіць эфектыўнасць і аператыўнасць дзейнасці гэтых міністэрстваў і ведамстваў. Напярэдадні гэтага форуму я быў у Раскосмасе, і мы грунтоўна гутарылі па шэрагу пытанняў з яго дырэктарам Юрыем Барысавым па нашым супрацоўніцтве, па перспектывах нашага ўзаемадзеяння, па стварэнні новага спадарожніка дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Акрамя таго, па словах старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, у ходзе сустрэчы з кіраўніком расійскай дзяржкарпарацыі гаворка ішла аб стварэнні чыста беларускага спадарожніка і выкарыстанні рэсурсаў тых апаратаў, якія ўжо знаходзяцца ў космасе. У ходзе сустрэчы ўдалося намеціць шэраг перспектыўных стратэгічных напрамкаў для развіцця.

— У бліжэйшы час мы павінны выйсці на стварэнне свайго, беларускага спадарожніка, вядома, з дапамогай і падтрымкай Раскосмасу, — падкрэсліў У.Гусакоў.

Паралельна з гэтым беларускія і расійскія вучоныя будуць працаваць над «лепшым у свеце», як адзначыў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі, спадарожнікам. Арыенціровачна, падрыхтоўка да запуску павінна быць завершана ў 2028 г.

Таксама бакі абмеркавалі магчымасці ажыццяўлення пілатуемых палётаў: запуску беларускага касманаўта ў космас у найбліжэйшы час. Беларускі бок павінен прадставіць групу прэтэндэнтаў для медыцынскага абследавання. Дапускаецца, што касманаўтам можа апынуцца і дзяўчына, сказаў У.Гусакоў.

Фота: «Мінск-Навіны»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.