Вы тут

Петрышэнка: Наша сістэма адукацыі знаходзіцца ў дынамічным, правільным і эфектыўным удасканаленні


Наша сістэма адукацыі не знаходзіцца ў статыцы, яна знаходзіцца ў дынамічным, правільным, патрэбным і эфектыўным удасканаленні. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка на ўзнагароджанні лепшых педагогаў краіны ў Палацы Рэспублікі, перадае БелТА.


«Наша сістэма адукацыі не знаходзіцца ў статыцы, яна знаходзіцца ў дынамічным, правільным, патрэбным і эфектыўным удасканаленні. Сёння важна, напрацаваўшы вопыт, ацаніўшы практыку яго рэалізацыі, выпрацаваць самы аптымальны механізм, які дазволіць убачыць талент нашых вучняў, убачыць іх імкненне асвоіць тую ці іншую спецыяльнасць і прафесію, але без дапамогі і стараннасці педагогаў гэта наўрад ці адбудзецца», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Намеснік прэм’ер — міністра напярэдадні прафесійнага свята пажадаў педагогам самага галоўнага-таленавітых вучняў. «Ад іх кожны настаўнік павінен напітваешся энергетыкай і ведаць, па якім шляху іх весці. У сваю чаргу кожны вучань павінен з захапленнем і піетэтам глядзець на свайго настаўніка і ведаць, што толькі дзякуючы яму ён асвоіць той цярністы жыццёвы шлях, які яму наканаваны лёсам. Мы з самага нараджэння і да самага станістага ўзросту заўсёды знаходзімся ў працэсе навучання, таму вельмі важна, як мы вучымся, хто нас вучыць і, самае галоўнае, які вынік нашай працы», — сказаў на заканчэнне Ігар Петрышэнка.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.