Вы тут

Настаў час выпрацоўкі універсальных міжнародных падыходаў


Настаў час выпрацоўкі універсальных міжнародных падыходаў да назірання за выбарамі. Такое меркаванне выказаў старшыня ЦВК Ігар Карпенка падчас урачыстага пленарнага пасяджэння міжнароднай канферэнцыі «Канвенцыя СНД аб стандартах дэмакратычных выбараў: адкрытая прастора міжнароднага супрацоўніцтва» ў Думскім зале Таўрычаскага палаца ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелТА.


«Актуальнасць правядзення канферэнцыі абумоўлена пошукам аптымальных шляхоў удасканалення выбарчых сістэм у сучасным свеце. А канвенцыя застаецца адзіным у сваім родзе дакументам, які выразна і адназначна фармулюе выбарчыя стандарты. Яна стала асновай эфектыўнага супрацоўніцтва цэнтральных выбарчых органаў на прасторы СНД, з’явілася крыніцай шэрагу электаральных нарматыўных актаў на нацыянальных узроўнях, дазволіла стандартызаваць і ўніфікаваць падыходы да назірання за падрыхтоўкай і правядзеннем выбарчых кампаній у краінах садружнасці», — сказаў Ігар Карпенка.

Паводле яго слоў, настаў час выпрацоўкі універсальных міжнародных падыходаў да назірання за выбарамі. «У тым ліку рэгіянальных стандартаў, дзякуючы якім выбары будуць ацэньвацца зыходзячы з адпаведнасці выбарчых працэдур прынятым міжнародным дакументам, а не міфічным паняццям аб дэмакратычнасці, якія кожны трактуе па-свойму, зыходзячы з імгненнай палітычнай кан’юнктуры, — адзначыў старшыня ЦВК. — Гэта мае вялікае значэнне ў кантэксце таго, што ў сакавіку 2022 года распалася Асацыяцыя арганізатараў выбараў краін Еўропы праз патрабаванні некаторых агрэсіўна настроеных краін-удзельніц прыпыніць паводле палітычных матываў сяброўства Расіі і Беларусі. Асацыяцыя, якая была закліканая аказваць садзейнічанне інстытуцыяналізацыі і прафесіяналізацыі дэмакратычных працэдур у рэгіёнах, дэкларавала незалежнасць ад палітычных партый і ўрадаў, стала ахвярай парушэння ўласных статутных правілаў».

«У сувязі з гэтым бачыцца мэтазгодным выпрацаваць нашу салідарную пазіцыю па пытаннях прымянення універсальных крытэрыяў і стандартаў выбарчых працэдур, уключаючы ацэнку выбараў, для прасоўвання ідэі дэпалітызацыі інстытута назірання і для гэтага выкарыстоўваць трыбуну Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў, якая аб’ядноўвае больш за 100 краін свету, у ліку якіх краіны Садружнасці. Вялікую ролю ў рабоце па ўдасканаленню і уніфікацыі міжнародных выбарчых стандартаў павінен адыграцьь Кансультатыўны савет кіраўнікоў выбарчых органаў дзяржаў СНД, стварэнне якога павінна адбыцца ў бліжэйшы час. На нашу думку, у рамках яго функцыянавання можна стварыць грамадскі маладзёжны савет, а таксама прадумаць цыкл мерапрыемстваў па ўключэнню моладзі і іх грамадскіх аб’яднанняў у выбарчы працэс. Гэта дазволіць маладым актывістам не толькі вывучаць вопыт арганізацыі электаральных кампаній на прасторы СНД, але і выбудаваць зваротную сувязь з маладымі ўдзельнікамі выбарчых працэсаў з мэтай разумення іх каштоўнасных арыенціраў, актуальных запытаў і ўзроўню прававой пісьменнасці», — дадаў Ігар Карпенка.

Днём правядзення пленарнага пасяджэння не выпадкова было абрана 7 кастрычніка. Менавіта ў гэты дзень 20 гадоў таму была падпісаная Канвэнцыя СНД аб стандартах дэмакратычных выбараў.

Фота ЦВК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.