Вы тут

У Мінску праходзіць праваслаўны Пакроўскі фестываль «Радасць»


У Мінску праходзіць штогадовы праваслаўны Пакроўскі фестываль «Радасць».


Сёлета праваслаўны фестываль «Радасць» упершыню праходзіць у новым духоўна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг» (Даўгінаўскі тракт, 164). Тэма фестывалю «Сям’я. Адзінства. Вернасць».

Госці змогуць сустрэцца са святарамі, насельніцамі манастыра, урачамі, псіхолагамі, музыкантамі і іншымі творчымі людзьмі, распавялі ў Беларускай праваслаўнай царкве.

На фестывалі можна наведаць выставу старадаўніх абразоў, убачыць архіўныя кіна- і фотадакументы, паслухаць жывую музыку, прыняць удзел у майстар-класах, інтэрактыўных праграмах.

На выставачнай экспазіцыі «Патаемны свет праваслаўя», падрыхтаванай у гонар святкавання 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях, прадстаўлены макеты храмаў, абліччы святых, карціны беларускіх святынь, а таксама кропкавы роспіс па шкле. Работы выкананы педагогамі і навучэнцамі ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Маленькія госці фестывалю могуць наведаць спектаклі лялечнага тэатра «Батлейка», тэатра ценяў, урокі англійскай мовы ў гульнявой форме, майстар-класы па маляванні, аплікацыі, лепцы з лёгкага пластыліну, фларыстыцы, пескаграфіі, роспісу пернікаў, кулінарнай справе, робататэхніцы і іншых відах творчасці. Таксама плануецца майстар-клас па пляценні кос для дзяўчынак і іх мам, а яшчэ мамы змогуць наведаць створаную спецыяльна для іх «Школу прыгажосці», дзе пазнаюць сакрэты догляду за скурай і валасамі.

Педагогі і бацькі падлеткаў могуць атрымаць кансультацыю псіхолага. Для падлеткаў будуць арганізаваны кінапаказы з наступным абмеркаваннем, экскурсіі па выставах і храмах Свята-Елісавецінскага манастыра.

Важнай часткай «Радасці» стане дабрачынная акцыя, падчас якой плануецца збор рэчаў першай неабходнасці для насельніцтва Данбаса, якое знаходзіцца ў зоне ваенных дзеянняў.

Традыцыйна на фестывалі разгарнулася выстава-кірмаш вырабаў манастыроў і храмаў з Беларусі, Расіі, Сербіі, Грэцыі, Чарнагорыі і іншых краін.

На кірмашы прадстаўлены абразы і рэдкія кнігі, імянныя падарункі і сувеніры, тэкстыль і кераміка ручной работы, прадметы дэкору, натуральная касметыка і прадукцыя для ўмацавання здароўя.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Свята-Елісавецінскі манастыр і Сястрыцтва ў гонар прападобнамучаніцы вялікай княгіні Елісаветы.

Фестываль праходзіць па благаславенні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна пры падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і пры садзейнічанні адміністрацыі Цэнтральнага раёна горада Мінска і завершыцца 16 кастрычніка.

Фота minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.