Вы тут

Беларуская тэнісная федэрацыя падпісала пагадненне з кітайскімі калегамі


Беларуская тэнісная федэрацыя падпісала пагадненне аб супрацоўніцтве з Федэрацыяй спартыўных гульняў з маленькімі мячамі правінцыі Шаньдун (Кітайская Народная Рэспубліка). Федэрацыя спартыўных гульняў з маленькімі мячамі правінцыі Шаньдун аб’ядноўвае 18 відаў спорту, у тым ліку тэніс, гольф, хакей з мячом і іншыя. Рашэнне аб падпісанні пагаднення было прынята 17 чэрвеня падчас канферэнцыі паміж кітайскай правінцыяй Шаньдун, Мінскам і Масквой.


Ва ўрачыстай цырымоніі, якая прайшла ў анлайн-фармаце прынялі ўдзел старшыня намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Бараўля, старшыня Беларускай тэніснай федэрацыі Сяргей Рутэнка і дырэктар федэрацыі Сяргей Лапцуеў.

Аляксандр Бараўля адзначыў, што паміж Беларусю і Кітаем склаліся цесныя ўзаемаадносіны як у сферы спорту, так і ў іншых сферах. Ён падкрэсліў, што Беларусь мае дастатковую матэрыяльна-тэхнічную базу для правядзення вучэбна-трэніровачных збораў, сумесных спаборніцтваў. Па словах Аляксандра Бараўлі, вынікам гэтага супрацоўніцтва будзе падрыхтоўка спартсменаў самага высокага ўзроўню.

Беларуская тэнісная федэрацыя і Федэрацыя спартыўных гульняў з маленькімі мячамі правінцыі Шаньдун прынялі рашэнне аб узаемнай падтрымцы праграм, праектаў і мерапрыемстваў з мэтай развіцця міжнароднага спартыўнага супрацоўніцтва і спартыўнай дыпламатыі, абмену вопытам і павышэння якасці падрыхтоўкі спартсменаў. Прынята рашэнне аб правядзенні сумесных трэніровак, збораў і спаборніцтваў. Наступным этапам рэалізацыі супрацоўніцтва будзе стварэнне сумеснай працоўнай групы для распрацоўкі паэтапнай праграмы супрацоўніцтва і кантролю яе рэалізацыі.

«Прытрымліваючыся прыкладу кіраўнікоў нашых краін у рамках асабістых зносін і дзелавога партнёрства, мы будзем развіваць нашы адносіны і нашу дружбу, умацоўваць яе. Падпісанне пагаднення з’яўляецца наступным крокам у гэтым напрамку. Рэспубліка Беларусь выхавала плеяду чэмпіёнаў, мае багаты вопыт і кадравы трэнерскі патэнцыял у спорце. Мы з задавальненнем падзелімся з нашымі сябрамі з правінцыі Шаньдун беларускім досведам і ведамі. Са свайго боку запрашаю калег наведаць Рэспубліку Беларусь у мэтах працягу вектара нашых узаемаадносін. Упэўнены, што наступныя крокі будуць несці практычны характар ​​і мэты нашага пагаднення будуць выкананы ў поўным аб’ёме», — адзначыў Сяргей Рутэнка.

Правінцыя Шаньдун — адна з найбуйнейшых у КНР па колькасці насельніцтва (у ёй пражываюць больш за 120 мільёнаў чалавек) і найбольш эканамічна развітых частак краіны. Знакамітая яна і сваімі спартыўнымі дасягненнямі і выдатнай алімпійскай інфраструктурай.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота БТФ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.