Вы тут

Матэльскі растлумачыў алгарытм унясення прапаноў па законапраектах аб УНС і Выбарчым кодэксе


Дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Андрэй Матэльскі расказаў БелТА алгарытм унясення прапаноў па праектах законаў «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» і «Аб Усебеларускім народным сходзе».


«Праекты законаў «Аб змяненні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» і «Аб Усебеларускім народным сходзе» сёння вынесены на грамадскае абмеркаванне і размешчаны ў спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі. Арганізатар грамадскага абмеркавання па першым законапраекце — Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў, па другім — Палата прадстаўнікоў, — расказаў Андрэй Матэльскі. — Грамадскае абмеркаванне будзе праводзіцца з 24 кастрычніка па 2 лістапада ўключна. Прапановы па змесце гэтых законапраектаў можна ўнесці непасрэдна на Прававым форуме. Затым арганізатары грамадскага абмеркавання іх абагульняць і выкарыстаюць пры далейшай дапрацоўцы законапраектаў. Гэта значыць Палата прадстаўнікоў па выніках паступіўшых заўваг і прапаноў будзе дапрацоўваць праект закона аб УНС, а НЦЗПІ ва ўзаемадзеянні з ЦВК паступіўшыя прапановы будзе ўлічваць у змяненнях Выбарчага кодэкса».

Папярэднія грамадскія абмеркаванні дэманстравалі высокую актыўнасць грамадзян. «Па Канстытуцыі ў нас было 9 тыс. прапаноў, па КоАП — каля 3 тыс. У любым выпадку, улічваючы значнасць гэтых законапраектаў, думаем, што некалькі тысяч прапаноў цалкам верагодна мы можам атрымаць у ходзе грамадскага абмеркавання», — адзначыў дырэктар НЦПІ.

Унесці свае прапановы па двух законапраектах можа абсалютна кожны. «Гэта можа быць юрыдычная асоба, грамадзянін, прафесійны юрыст, гэта значыць форум адкрыты для кожнага. Любы жадаючы можа выказаць свае меркаванні. Прычым яны могуць мець як прафесійны характар і выказвацца па змесце канкрэтнай нормы праекта, так і мець больш агульны характар. Прапановы могуць мець абсалютна розны характар, не абавязкова іх афармляць у выглядзе дакладных юрыдычных норм. Усе гэтыя меркаванні і прапановы будуць потым прапрацоўвацца арганізатарамі пры падрыхтоўцы канчатковай рэдакцыі».

Свае заўвагі і прапановы па двух законапраектах можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.