Вы тут

Галоўчанка: Беларусь мае намер нарошчваць перавалку грузаў праз астраханскія парты


Беларусь мае намер нарошчваць перавалку грузаў праз астраханскія парты. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на рабочай сустрэчы ў Астрахані з губернатарам Астраханскай вобласці Ігарам Бабушкіным, паведамляе БелТА.


«На сустрэчы з вамі ў снежні мінулага года ў Мінску мы толькі абазначалі гэты напрамак як перспектыўны для беларускіх грузапатокаў і для нашых лагістычных аператараў. На той момант экспарт беларускіх грузаў праз астраханскія парты фактычна быў роўны нулю. Але цяпер ужо мы маем каля 90 тыс.т грузаў, перавалка якіх выконвалася як праз астраханскі марскі порт, так і праз «Армаду», — сказаў Раман Галоўчанка.

«І гэта толькі пачатак, таму што ў адпаведнасці з пагадненнем, якое падпісана паміж урадамі Беларусі і Расіі, аб’ём беларускіх грузаў, якія могуць і павінны пайсці праз астраханскія парты, складзе ў наступным годзе 650-680 тыс.т. Думаю, гэта нядрэнныя аб’ёмы. Каб выйсці на іх, неабходна правесці сур’ёзную работу. Беларусь мае намер сур’ёзна задзейнічаць каспійскі калідор Поўнач-Поўдзень у інтарэсах сваіх прадпрыемстваў-экспарцёраў», — падкрэсліў прэм’ер-міністр.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.