Вы тут

Галоўчанка адправіўся з рабочым візітам у Расію


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка адправіўся з рабочым візітам у Расію, паведамляе БелТА.


Урадавая дэлегацыя на чале з прэм’ер-міністрам наведае два рэгіёны — Башкартастан і Чэлябінскую вобласць.

Ва Уфе Раман Галоўчанка сустрэнецца з кіраўніком Башкортастана Радыем Хабіравым і прыме ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Башкортастана. Таксама прадугледжана наведванне шэрага прадпрыемстваў, у тым ліку АТ «Уфімскі трамвайна-тралейбусны завод», ТАА «Сэрвіс-Майстар», АТ АПК «Аляксееўскі». Акрамя таго, кіраўнік беларускага ўрада прыме ўдзел у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця завода па вытворчасці зернесушыльных комплексаў ТАА «АМКАДОР-Агідэль».

У Чэлябінску Раман Галоўчанка сустрэнецца з губернатарам Чэлябінскай вобласці Аляксеем Тэкслерам і наведае аўтамабільны завод «Урал». Прадугледжана таксама цырымонія ўскладання вянка да помніка загінулым у Вялікай Айчыннай вайне «Вечны агонь».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.