Вы тут

Галоўчанка: Бібліятэкі — месца засяроджвання гістарычнай спадчыны


Бібліятэкі — месца засяроджвання гістарычнай спадчыны, фундаментальных, навуковых і культурных ведаў. Пра гэта гаворыцца ў прывітальным адрасе прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі ўдзельнікам Х Міжнароднага кангрэса «Бібліятэка як феномен культуры», які зачытаў генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Вадзім Гігін, перадае БелТА.


Прэм’ер-міністр падкрэсліў, што форум даўно стаў аўтарытэтнай пляцоўкай для абмеркавання важных праблем і перспектыў развіцця бібліятэчнай сферы, месцам сустрэчы шырокага кола прадстаўнікоў прафесійнай супольнасці Беларусі і замежжа. «Работнікаў бібліятэк па праву можна назваць захавальнікамі неацэннага інтэлектуальнага багацця нашага грамадства, кніг, якія нясуць веданне аб навакольным свеце, прыродзе рэчаў і з’яў, духоўнасці, маральнасці. Сімвалічна, што сёлета мерапрыемства прымеркавана да Года міру і стваральнай працы. Тэма як ніколі актуальная і значная. Ужо цяпер бібліятэкі шмат у чым пашыраюць сферу сваёй дзейнасці, становяцца мультымедыйнымі цэнтрамі, дзе праходзяць адукацыйныя праграмы, рэалізуюцца творчыя праекты, праводзяцца грамадска-палітычныя і культурна-масавыя мерапрыемствы», — гаворыцца ў прывітальным адрасе.

Раман Галоўчанка пажадаў удзельнікам кангрэса плённай працы і выказаў упэўненасць, што тэмы і ідэі, якія абмяркоўваюцца на палях форуму, знойдуць адлюстраванне ў рашэннях, якія будуць спрыяць захаванню і развіццю бібліятэк як месца засяроджвання гістарычнай спадчыны, фундаментальных, навуковых і культурных ведаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.