Вы тут

Белпошта датэрмінова выплаціць пенсіі за 7 лістапада


Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны зацвердзіла памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах на перыяд з 1 лістапада. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ведамства.


Такім чынам, бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры 339 рублёў 83 капейкі, што на 3,4 % вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня да 31 кастрычніка. Ён складаў 328 рублёў 50 капеек.

Пры гэтым памеры бюджэту пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва складаюць 375,26 рубля (раней — 366,23 рубля), для пенсіянераў — 255,28 рубля (раней — 247,21 рубля), для дзяцей ва ўзросце да трох гадоў — 215,93 рубля (раней — 204,8 рубля), для дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў — 298,21 рубля (раней — 284,6 рубля), для дзецей ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў — 363,28 рубля (раней — 350,06 рубля).

Ад памеру бюджэту пражытачнага мінімуму залежыць памер аднаразовых выплат пры нараджэнні дзіцяці, мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты беларусам 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па доглядзе інваліда І групы ці асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту. Гэтыя выплаты павялічыліся адпаведна росту БПМ на 3,4 %.

Пенсіі выпляцяць датэрмінова

Выплата пенсій і дапамог за 7 лістапада 2022 года будзе ажыццяўляцца ў паштовых аддзяленнях датэрмінова. Як паведамляе прэс-служба «Белпошты», з 4 лістапада пачнуцца выплаты ў аддзяленнях паштовай сувязі беларускай сталіцы. У астатніх паштовых аддзяленнях нашай краіны выдача пенсій будзе рабіцца з 5 лістапада.

Што датычыцца святочнага дня, то 7 лістапада будуць працаваць і прапаноўваць свае паслугі насельніцтву толькі дзяжурныя аб'екты паштовай сувязі, з пералікам якіх можна азнаёміцца на карпаратыўным сайце РУП «Белпошта».

Алена КРАВЕЦ

Прэв’ю: белТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.