Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі двух чалавек пры пажары ў Слуцкім раёне, паведаміла БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Алена Крупеніна.
У ноч з 26 на 27 лістапада пры тушэнні пажару ў доме ў вёсцы Чапліцы Слуцкага раёна знойдзеныя целы 59-гадовага мужчыны і 53-гадовай жанчыны. Пра пажар паведамілі суседзі, якія заўважылі клубы дыму. Паводле папярэдняй інфармацыі, тыя, хто загінулі, афіцыйна нідзе не працавалі і злоўжывалі спіртнымі напоямі.
Следчыя з прыцягненнем спецыялістаў УГКСЭ па Мінскай вобласці і работнікаў МНС агледзелі месца здарэння. Былі апытаныя суседзі і прызначаныя экспертныя даследаванні. Пры правядзенні першапачатковых следчых мерапрыемстваў версія парушэння правілаў эксплуатацыі печы з’яўляецца адной з асноўных. Устаноўлена, што на ёй меліся расколіны. Усе абставіны здарэння будуць устаноўлены Слуцкім раённым аддзелам Следчага камітэта.
Прэв’ю: БелТА
Сёння ў Беларусі крыху больш за 800 населеных пунктаў яшчэ не маюць якаснай вады.
Як вядома, з 23 студзеня ў нас змянілася стаўка рэфінансавання.
Аб тым, якія эмоцыі адчуў, калі зразумеў, што перамог.
Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.