Вы тут

Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч выйшла ў паўфінал турніру ў Рыа-дэ-Жанейра


Беларуская тэнісістка Ірына Шымановіч стала паўфіналісткай турніру ITF-W60 у бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра з прызавым фондам $60 тыс., паведамляе БелТА.


У чвэрцьфінале беларуска, якая займае 316-е месца ў сусветным рэйтынгу, упэўнена перайграла ў двух сэтах іспанскую тэнісістку Івон Кавалье-Рэймерс, у якой 290-я пазіцыя ў рэйтынгу WTA, — 6:1, 6:3. На шляху да паўфіналу спаборніцтваў у Рыа Ірына Шымановіч таксама абыграла іспанку Розу Вісенс Мас (220-ы нумар сусветнага рэйтынгу) — 6:3, 6:3 і партугальскую тэнісістку Францыску Жоржэ (301) — 5:7, 6:4, 6:3. У паядынку за трапленне ў фінал Шымановіч будзе сапернічаць з бразільянкай Лаурай Пігосі (120). У другім паўфінале сустрэнуцца дзве прадстаўніцы Расіі — Ірына Храмачова (237) і Аміна Аншба (489).

Турнір на адкрытых грунтавых кортах Рыа-дэ-Жанейра завершыцца 4 снежня.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.