Вы тут

Піневіч: у Беларусі прымаюцца сістэмныя меры для захавання кадраў у медыцыне


У Беларусі прымаюцца сістэмныя доўгайграючыя меры для захавання кадравага патэнцыялу ў медыцыне. Аб гэтым заявіў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пасля даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку, перадае БелТА.


Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя адзначыў, што дэфіцыт кадраў у медыцыне назіраецца ў многіх краінах свету. Напрыклад, нямала медыцынскіх вакансій у Расіі. Некаторыя краіны Заходняй Еўропы з-за недахопу ўласных спецыялістаў спрашчаюць допускі на працоўны рынак для медыцынскіх спецыялістаў іншых краін, у тым ліку з Беларусі.

«Мы адказваем сістэмна. На ўзроўні дзяржаўнай падтрымкі. Я лічу, што гэта вельмі эфектыўныя доўгайграючыя меры», — ацаніў дзеянні Беларусі міністр. У іх ліку ён назваў мэтавы набор у медуніверсітэты з асаблівым механізмам паступлення, які дасць магчымасць выяўляць і прыцягваць у ВНУ найбольш адораных выпускнікоў. Сярод такіх мер таксама трансфармацыя кавідных надбавак у даплаты ўсім катэгорыям медперсаналу, магчымасць для медыкаў праз пэўны перыяд часу выкупіць арэнднае жыллё на прымальных умовах.

Далёка не апошнюю ролю адыгрывае і аснашчэнне працоўных месцаў, прафесійная зацікаўленасць медыкаў, перакананы Дзмітрый Піневіч. Ён расказаў, як наведваў бальніцу ў Пінску, дзе ёсць ангіяграфічны цэнтр: «Там моладзь з палаючымі вачамі. Сумняваюся, што яны прамяняюць Пінск на Мінск».

Аднак бываюць сітуацыі, калі ўстановы аховы здароўя супастаўныя па тэрытарыяльным размяшчэнні і аснашчанасці, а замацаванасць спецыялістаў розная. «Многае залежыць ад кіраўніка, — сказаў міністр. — Значыць, напэўна, падыходы розныя, псіхалагічны клімат іншы».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.