Вы тут

Новы міністр замежных спраў і камандуючы ВПС і войскамі СПА


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя прызначэнні ў кіраўніцтве Міністэрства замежных спраў і Узброеных Сіл, перадае БелТА.


Міністрам замежных спраў Беларусі прызначаны Сяргей Алейнік, які да цяперашняга часу працаваў у знешнепалітычным ведамстве на пасадзе першага намесніка міністра.

Андрэй Лук’яновіч прызначаны камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Раней ён займаў пасаду намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА-начальніка авіяцыі.

«Ну як не публічна можна такіх людзей прызначаць? Таму я вас запрасіў для таго, каб сапраўды гэта было, як гэта прынята ў нашай дзяржаве», — сказаў кіраўнік дзяржавы, вітаючы Сяргея Алейніка і Андрэя Лук’яновіча.

Прэзідэнт адзначыў, што напярэдадні абмеркаваў з імі ўсе нюансы іх будучай дзейнасці на новых пасадах. У прысутнасці цяпер ужо новых міністра і камандуючага ён падпісаў указы аб іх прызначэнні.

Сяргей Алейнік падзякаваў кіраўніку дзяржавы за высокі давер. «Нялёгка будзе», — заўважыў беларускі лідар.

Андрэй Лук’яновіч адказаў па-вайсковаму: «Служу Рэспубліцы Беларусь, таварыш Галоўнакамандуючы!». «Таксама няпростая сітуацыя (у сферы адказнасці камандуючага. — Прым. БелТА)», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён яшчэ раз павіншаваў абодвух з прызначэннем і пажадаў ім поспехаў у новых пасадах.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.