Самае цікавае — у свежым нумары часопіса «Алеся».
Так лічыць заслужаная артыстка Беларусі Ірына Дарафеева — спявачка, актрыса, педагог, у кожным са сваіх амплуа паспяховая і запатрабаваная.
У інтэрв’ю «Алесі» Ірына Дарафеева расказала пра свае планы ў 2023-м годзе — юбілейным у яе творчай біяграфіі, пра новыя музычныя праекты.
— Хочацца адзначыць свой творчы юбілей ярка, каб гэта стала заўважнай падзеяй у культурным жыцці краіны, падарункам для майго гледача. Спадзяюся, што гэта адбудзецца ў Віцебску на фестывалі «Славянскі базар» на сцэне Летняга амфітэатра, — адзначыла спявачка.
З гутаркі вы таксама даведаецеся, хто і што натхняе Ірыну Дарафееву, сагравае яе сэрца, калі гаснуць сафіты.
Падведзены вынікі літаратурнага конкурсу часопіса «Алеся» і Саюза пісьменнікаў Беларусі «Вы — пачатак прыгажосці, вы — жыцця першапрычына». Конкурс у дзвюх намінацыях — на найлепшы паэтычны і найлепшы празаічны твор, прысвечаны беларускай жанчыне, — абвясціў у верасні 2022 года часопіс сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі. Напрыканцы мінулага года былі падведзены вынікі творчага спаборніцтва, аб іх вы зможаце даведацца са студзеньскага нумару «Алесі» і прачытаць творы пераможцаў конкурсу.
Мінчанка Марына Парамонава — пераможца II рэспубліканскага конкурсу прыгажосці «Краса Беларуси — 2022» сярод шматдзетных жанчын — упэўнена: каб пачувацца каралевай, побач павінен быць каханы мужчына. Самая прыгожая мама разам з мужам выхоўвае чатырох дзяцей.
— Я рада, што ў мяне вялікая сям’я, што ніколі не бываю адна, — падзялілася Марына Парамонава. — Для кагосьці гэта мінус, а для мяне адназначна плюс. Зусім не разумею прыхільнікаў чайлдфры. Дзеці — наш працяг, яны раскрываюць нас, дораць адчуванне паўнаты жыцця.
Тэму сям’і ў студзеньскім нумары часопіса працягваюць парады бацькам ад настаўніка гісторыі і грамадазнаўства мінскага ліцэя № 2 Фёдара Радзівонава і разважанні псіхолага Таццяны Шаранда.
Са студзеньскага нумару «Алесі» вы даведаецеся, як правесці зімовы час з карысцю для здароўя, якія прадукты харчавання ўтрымліваюць жалеза і чаму спецыялісты раяць нам есці смаўжоў. Прачытаеце, якія трыкатажныя сукенкі і світары ў трэндзе гэтай зімой і якія прыродныя сродкі дапамогуць вашым вейкам. Таксама вашай увазе — правілы догляду вуснаў, самыя модныя варыянты манікюру гэтай зімы ды іншыя цікавосткі.
Алена ВАЛЕР’ЕВА
Сёння гэтаму ўжо ніхто не дзівіцца.
23 мая адзначаўся Сусветны дзень спартыўнай барацьбы.
Прыгажосць — паняцце суб’ектыўнае, і ў кожнага яно сваё.