Вы тут

«У краіне мараў»: у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачала працаваць выстава да 130-годдзя Канстанцыі Буйло


У Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі сёння адбылося адкрыццё выстаўкі «У краіне мараў», прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Канстанцыі Буйло.


Храналагічна экспазіцыя закранае жыццёвы шлях паэтэсы ад першых вершаў у перыядычным друку і дэбютнага зборніка «Курганная кветка» у 1914 г. да выданняў твораў 1950-х —1980-х гг.

Выстава была падрыхтавана Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы і Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. 

Дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская адзначыла, што ўдзел у гэтай выставе музей прымае невыпадкова:

— Справа ў тым, што беларуская літаратура фарміравалася пад моцным уплывам творчасці Янкі Купалы, яго матываў, яго вобразаў. І многія паэты, якія сябравалі з Купалам, знаходзіліся якраз пад гэтым плённым уплывам. Не мінула гэта і Канстанцыю Буйло. Вельмі цікава тое, што першы зборнік Канстанцыі Буйло «Курганная кветка» склаў і рэдагаваў Янка Купала. 

Таксама Ганна Галінская дадала, што ўслед за Янкам Купалам Канстанцыя Буйло распрацоўвала матывы любові да Радзімы, да яе людзей. Паэтэса з павагай і захапленнем ставілася да паэзіі Янкі Купалы, і таму прысвяціла яму шэраг вершаў. 

Сярод экспанатаў можна пабачыць шмат цікавага: тут і першы зборнік паэтэсы «Курганная кветка» у мастацкім афармленні Язэпа Драздовіча, розныя выданні з музейных і бібліятэчных фондаў з дароўнымі надпісамі, фотаздымкі, аўтарскія рукапісы, перапіска Канстанцыі Буйло з Уладзіславай Луцэвіч, жонкай Купалы, а таксама асабістыя рэчы.

Наведаць выставу можна да 31 сакавіка 2023 г. Уваход — па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.