Вы тут

Гродзенскі «Нёман» атрымаў дзве перамогі на перадсезонным футбольным турніры ў Жодзіне


Футбалісты гродзенскага «Нёмана» атрымалі другую перамогу на традыцыйным перадсезонным турніры «Белазавец» у Жодзіна, паведамляе БелТА.


У сваім другім паядынку падапечныя Ігара Кавалевіча ўпэўнена перайгралі дублёраў жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» з вынікам 3:1. У першай сустрэчы «Нёман» з такім лікам узяў верх над брэсцкім «Дынама». Асноўны склад «Тарпеда-БелАЗа» спачатку разграміў сваіх рэзервістаў — 8:0, а потым разышоўся мірам — 2: 2 — з брэсцкімі дынамаўцамі, якіх цяпер трэніруе былы настаўнік тарпедаўцаў Ігар Крывушэнка. Заўтра ў заключны дзень спаборніцтваў у гульні за першае месца сустрэнуцца жодзінскія і гродзенскія футбалісты, а «Дынама» згуляе з тарпедаўскімі дублёрамі.

Тым часам іншыя беларускія клубы таксама правялі кантрольныя паядынкі перад стартам новага сезона. Чэмпіён краіны салігорскі «Шахцёр» пасля нядаўняга паражэння ад бабруйскай «Белшыны» (1:2) разграміў дзяржынскі «Арсенал» з сухім лікам 5:0. Футбалісты «Мінска» з вынікам 1:2 нечакана саступілі яшчэ аднаму прадстаўніку другога дывізіёна нацыянальнага першынства «Астраўцу».

Новы футбольны сезон у Беларусі адкрыецца 25 лютага матчам за Суперкубак, у якім «Шахцёр» сустрэнецца з уладальнікам Кубка краіны «Гомелем».

Фота: ФК «Тарпеда-БелАЗ»

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.