Вы тут

«Рытмы Афрыкі». Белдзяржцырк з 4 лютага па 23 красавіка прадставіць новую праграму


Яркая праграма «Рытмы Афрыкі» пройдзе ў Белдзяржцырку з 4 лютага па 23 красавіка, паведамляе БелТА.


На Мінскім манежы збяруцца майстры цырка з самага сэрца Афрыкі. Карэнныя жыхары кантынента здзівяць унікальнымі і непаўторнымі здольнасцямі, што дазволіць адчуць каларыт і нацыянальныя асаблівасці гэтага самабытнага рэгіёну. Выканаўцы нумароў — пераможцы самых прэстыжных цыркавых фестываляў і конкурсаў у Монтэ-Карла, Іспаніі, Францыі і Лацінскай Амерыцы.

На манежы — шоу папугаяў, акрабаты на вярблюдах, дрэсіраваныя буйвалы і мядзведзь, дзікабразы, удавы, паветраныя гімнасты на мачце і рамянях, жанглёры, акрабаты ў кольцах, клоўны і многае іншае.

Артыст нумароў «Жанглёры» і «Гульня з діаболо» Калаб Тесфае прызнаўся, што ён і яго партнёр па нумарах Хенок Тесфае ў захапленні ад цырка. «Мы ў захапленні ад людзей, якія тут знаходзяцца, ад самога шоу, краіна нам вельмі спадабалася. Таму вялікі дзякуй за тое, што ў нас ёсць такая магчымасць працаваць для беларускага гледача», — сказаў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.