Вы тут

У Беларусі маштабуецца вытворчасць вакцыны супраць рака


У Беларусі маштабуецца вытворчасць так званай вакцыны супраць рака. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.


У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, што падчас даследаванняў вакцына паказала лепшыя ў свеце вынікі лячэння пацыентаў з высоказлаякаснымі пухлінамі з метастазамі.

Пра дасягненні ў гэтым кірунку медыцыны ў ведамстве распавялі ў гонар Сусветнага дня барацьбы супраць рака, які адзначаюць 4 лютага. Так, гэтая падступная і зменлівая хвароба са здольнасцю эвалюцыяніраваць займае другое месца ў свеце па смяротнасці. За гады даследаванняў навукоўцы моцна прасунуліся ў пошуку эфектыўнага лячэння, аднак праца працягваецца.

«У Беларусі паспяхова функцыянуе стройная сістэма анкалагічнай дапамогі. Пастаянна распрацоўваюцца новыя метады скрынінга, дыягностыкі і лячэння злаякасных пухлін, укараняюцца лепшыя дасягненні ў аказанні меддапамогі анкапацыентам», — удакладнілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Таксама ў краіне павялічылася колькасць пацыентаў, якія назіраюцца больш за 5 гадоў. «Гэта даволі значны паказчык, які сведчыць аб тым, што анказахворванні паддаюцца лячэнню. Да таго ж у 2020-2021 гадах колькасць выяўленых злаякасных пухлін скарацілася на 25%», — распавялі ў прэс-службе.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.