СК распачаў крымінальную справу супраць мужчыны, які забіў сваю нявестку ў Гродне, перадае тэлеграм-канал Следчага камітэта.
Паведамляецца, што сёння раніцай 76-гадовы мужчына чакаў сваю нявестку на яе лесвічнай клетцы. Паміж імі адбылася сварка, у выніку якой падазраваны нанёс 47-гадовай жанчыне не менш за 12 удараў нажом па розных частках цела. Жыхарка Гродна памерла на месцы.
Следчыя агледзелі месца здарэння, зафіксавалі следавую карціну, прызначылі шэраг экспертыз.
Падазраваны аператыўна затрыманы праваахоўнікамі. Распачатая крымінальная справа па артыкуле «забойства». На дадзеным этапе з удзелам мужчыны праводзяцца следчыя дзеянні.
Прэв’ю: БелТА
Ідэі, практычныя задачы і планы на будучыню.
Сядзіба, што зачакалася гаспадара.
Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.