Вы тут

Надзеі і як гэта было… Агляд студзеньскага нумара «Нёмана»


У студзеньскім нумары «Нёмана» я параіў бы аматарам чытання мастацкай літаратуры пачаць знаёмства з часопісам з рамана Віталя Кірпічэнкі «Надзея і доля». Пісьменнік нарадзіўся ў Іркуцкай вобласці. Закончыў два вайсковых авіяцыйных вучылішчы — у Іркуцку і Кіеве. Аўтар некалькіх кніг прозы: «Над ваконцам месяц», «Ваўчынае месца» ... За плячыма — гады вайсковай службы і гады служэння мастацкаму слову. Даўно жыве ў Мінску. В. Кірпічэнка — з кагорты тых празаікаў, што настойліва ствараюць партрэт жыцця ва ўсіх сацыяльных праявах. Увогуле ў нумары — моцны раздзел прозы. Віталія Кірпічэнку дапаўняюць Анатоль Бензярук, журналіст і краязнаўца з Жабінкі, — аповесцю «Я цябе бачу» (пра адносіны паміж жанчынай і мужчынам і разам з тым пра наш час; аповесць перакладзена з беларускай мовы); апавяданнямі расійскага і беларускага пісьменніка Алеся Кажадуба, які, хаця і жыве ў Маскве, сваімі тэмамі цесна звязаны з Беларуссю, дзе выдаў на роднай беларускай мове першыя свае празаічныя кнігі; Юрый Пелюшонак («Нататкі чалавека, схільнага да разваг», якія маюць і падзагаловак: «Філасофскія фантазіі»).


З прыкметнымі вершамі ў часопісе выступаюць Віктар Куц і Аляксандр Слашчаў, абодва жывуць у Гродна. Істотна сярод іншых публікацый вылучаецца падборка вершаў Таццяны Лейка «У шораху белых старонак». Выступленні ў часопісе паэтаў даказваюць, што ёсць яшчэ і сілы ў тых творцаў, хто паэтычным словам расчытвае сігналы вечнага жыцця.

Цікавым падаецца дыялог ганаровага старшыні СП Беларусі, народнага пісьменніка Беларусі Мікалая Чаргінца з палітыкам, якога дужа і прадстаўляць не трэба, светлай памяці Вячаславам Кебічам (гутарылі яны, зразумела, некалькі гадоў назад). Запісала тэкст «Як гэта было» Алена Бабок. Публікацыя нагадала, што ў беларускай літаратурна-мастацкай перыёдыцы заўжды не хапае мемуарыстыкі, гісторыка-публіцыстычных артыкулаў.

У раздзеле «Час. Жыццё. Літаратура» — успаміны пра першыя творчыя крокі вядомага дзіцячага пісьменніка Міколы Чарняўскага («Палескі блытанік, альбо Сустрэча па канонах прыгодніцкага жанра»), грунтоўны даследчыцкі артыкул доктара філалагічных навук Івана Чароты «Проза рэальнасці Драгаслава Міхаілавіча». Шкада, што ў нумары «Нёмана» няма рэцэнзій, артыкулаў пра сучасны літаратурны працэс.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.