Вы тут

«Новыя людзі» — прэм'ерная праграма пра таленавітую і прагрэсіўную моладзь


На сацыякультурным тэлеканале працягваецца запуск прэм'ерных праектаў. Цяпер па суботах у эфірным меню ёсць яшчэ і «Новыя людзі. У перадачы у цэнтры ўвагі — маладыя таленты, лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыяты спецфонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.


Фота: pixabay.com

Праграма раскажа пра новае пакаленне беларусаў. Тэатр, музыка, харэаграфія, жывапіс, літаратура — героі праекта арганічна развіваюцца ў розных кірунках, дабіліся і працягваюць дабівацца значных поспехаў. «Новыя людзі» — гэта галоўным чынам аповед пра тое, што папярэднічае поспеху, пра загартоўванне характару і доўгі шлях пераадолення сябе.

Героі перадачы раскрываюцца з розных бакоў. Здымачная група праводзіць з імі некалькі дзён, каб распавесці не толькі пра творчыя дасягненні, але і пра пошукі, пра тое, у чым маладыя людзі знаходзяць натхненне і супакаенне, з чаго чэрпаюць сілы для новых перамог.

— Галоўная задача праекта — паказаць, як фарміруецца асоба. Узрост герояў нашай праграмы вагаецца ад 15 да 22 гадоў. Яны толькі пачынаюць свой шлях, — кажа рэжысёр праграмы Надзея Габец. — Мы раскажам пра іх дасягненні, але акцэнт зробім на працэсе фарміравання поглядаў, маральных якасцяў, разумення паняццяў дабра і зла новым чалавекам.

У прэм'ерным выпуску праекта гледачы пазнаёміліся з Ціханам і Сяргеем Талкачовымі, маладымі скульптарамі, навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава. А 11 сакавіка гераіняй праграмы стане балерына Ганна Гурыновіч, вучаніца Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа. Ёй усяго толькі 16 гадоў, але яна ўжо лаўрэатка многіх конкурсаў. На яе ўскладаюць надзеі і яе настаўнікі. У кампаніі гераіні гледачы наведаюць тэатр, пабываюць у галерэі Міхаіла Савіцкага і ў іншых месцах, дзе зможам паназіраць за тым, як з падлетка фарміруецца балерына.

— Кожны раз, рыхтуючы праграму, мы бачым працаздольнасць і талент нашых герояў. І гэта захапляе, але разам з тым і суперажываеш ім, шчыра жадаеш, каб кожнаму хапіла сіл не страціць сябе і працягваць сваім талентам служыць дабру, — кажа Надзея Габец.

Глядзіце і адкрывайце для сябе «Новых людзей» на тэлеканале «Беларусь 3».

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.