Вы тут

Лукашэнка — маладым навукоўцам: вашы адкрыцці адыграюць вырашальную ролю ва ўмацаванні моцы Беларусі і Расіі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам кангрэса маладых вучоных Беларусі і Расіі, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Навука — апора дзяржавы ў стварэнні моцнай эканомікі, фарміраванні гуманітарнай прасторы, заснаванай на пераемнасці спрадвечных духоўна-маральных арыенціраў, — гаворыцца ў прывітанні. — Мэты навуковага пошуку вызначае час. Ва ўмовах складанага перапляцення і канфлікту інтарэсаў транснацыянальных карпарацый і міжнародных інтэграцыйных блокаў менавіта вам, маладым навукоўцам, трэба будзе вырашаць важнейшыя задачы па абароне нацыянальных інтарэсаў Беларусі і Расіі, адзіных у сваім імкненні да захавання братэрскіх сувязяў паміж славянскімі народамі, беражлівым стаўленні да гістарычнай памяці і стварэнню справядлівага глабальнага свету. Менавіта вашы адкрыцці, перадавыя распрацоўкі і тэхналогіі нададуць голасу Саюзнай дзяржавы вялікую энергію і сілу, згуляюць вырашальную ролю ва ўмацаванні эканамічнай і палітычнай моцы дзвюх краін».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў сімвалізм таго, што першы кангрэс маладых вучоных Беларусі і Расіі праводзіцца на беларускай зямлі ў Год міру і стварэння. «Няхай гэтыя найважнейшыя для кожнага з нас каштоўнасці стануць рэфрэнам усяго вашага жыцця, прысвечанага служэнню навуцы, людзям і Айчыне», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пажадаў удзельнікам мерапрыемства невычэрпнага натхнення, моцнага здароўя і новых здзяйсненняў у імя будучага народаў дзвюх краін.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.