Пасля апошняй завеі — напрыканцы сакавіка на абшарах Мінскай вобласці, а менавіта на палетках, берагах рэк і каналаў, у лясах і балацінах у Барысаўскім, Логойскім і Смалявіцкім раёнах (дзе мне ўдалося праехаць) утварыліся намёты ў трыццаць сантыметраў розных форм і кампазіцый. Відовішча па-свойму незвычайнае, але вельмі кароткае, можна сказаць, імгненнае. Пад праменнямі палудзенага сонца снегавыя пласты хутка знікалі і тую снежна-ценявую графіку, што бачыў яшчэ з ранку, пад вечар ужо не ўбачыш, не адшукаеш, не паўторыш.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Сёння жанчыны ўжо радзей глядзяць у свой пашпарт.
Дзяцінства — найлепшая краіна.