Вы тут

«Здаецца, былі атрыманы адказы на ўсе пытанні»


Сваімі думкамі з карэспандэнтамі «Звязды» пасля Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і парламенту падзяліліся ўдзельнікі гэтай найважнейшай і ўрачыстай падзеі.


Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў:

— Пасланне — маштабны погляд кіраўніка беларускай дзяржавы на ўсю сістэму міжнародных адносін. Самыя жорсткія меры, якія ў адносінах да Беларусі і Расіі прыняў Захад, на самай справе не зламалі нацыянальную эканоміку нашых братэрскіх краін. Пры гэтым, як неаднаразова гаварылі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, гэта магчымасць асэнсаваць нашы патэнцыялы. Вядома, тое, што Аляксандр Лукашэнка так шмат увагі ўдзяліў усёй сістэме ўзаемадзеяння з Расіяй — нашым братэрскім адносінам, нашай гісторыі, рускай мове, задачам у межах Саюзнай дзяржавы, — для нас было вельмі значным. Прэзідэнт Расіі неаднаразова падкрэсліваў, што гатоўнасць Расіі ўлічваць запыт да міру, запыт на перагаворы ўпіраецца ў пазіцыю лідараў кіеўскага рэжыму, якія самі сабе адрэзалі гэтае права весці перагаворы дзеля жыцця і здароўя ўласных грамадзян. Дзіўная пазіцыя, аб чым сёння ў Палацы Рэспублікі было вельмі дакладна сказана. Мы перакананы ў тым, што нашы прэзідэнты — вельмі моцныя, яркія людзі, з вялізным палітычным вопытам, якія дакладна разумеюць, што патрэбна нашаму братэрскаму народу.

Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант:

— Звышцікавае Пасланне Прэзідэнта. Нягледзячы на тое, што яно доўжылася 4,5 гадзіны, успрымалася на адным дыханні. Здаецца, былі атрыманы адказы на ўсе пытанні. Цудоўная першая частка, дзе Прэзідэнт проста па палічках расклаў усе прычыны і вынікі таго, што адбываецца цяпер ва Украіне, абазначыў задачы для нашай краіны. Патрэбна захаваць суверэнітэт краіны. Як гэта зрабіць, кіраўнік дзяржавы патлумачыў кожнаму — думаю, што пытанняў няма. Кожны блок быў па-свойму цікавы і карысны.

Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік:

— Прэзідэнт дакладна паставіў пытанне аб тым, што наш суверэнітэт абмяжоўваецца нашымі граніцамі. Мы нікому не дыктуем волю і ніколі з нашай тэрыторыі не будзем на кагосьці нападаць. Але пры гэтым мы пакідаем за сабой права, калі нехта ўварвецца на нашу тэрыторыю, абараняць наша насельніцтва ўсімі даступнымі сродкамі. І тут не трэба блытаць паняцці «ўсе сродкі добрыя» і «ўсе даступныя сродкі». На сённяшні момант у нашай краіне робіцца ўсё дзеля таго, каб нашы Узброеныя Сілы, тэрытарыяльная абарона, мелі неабходнае ўзбраенне, увесь яго асартымент для таго, каб мы сапраўды змаглі адстаяць свой суверэнітэт усімі даступнымі ваеннымі сродкамі. Асноўны пасыл — калі мы кожны на сваім месцы будзем максімальна эфектыўна працаваць, калі ў нас будзе эканоміка, якая стабільна працуе, то нам не прыйдзецца адстойваць свой суверэнітэт на полі бою. Мы захаваем стабільнасць, дынаміку развіцця нашай краіны і забяспечым камфортныя ўмовы жыцця нашых грамадзян.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч:

— Кіраўніком дзяржавы быў зроблены вельмі важны пасыл — захаваць суверэнітэт і незалежнасць нашай дзяржавы. Розныя кірункі, розныя блокі былі разгледжаны падчас Паслання, пачынаючы ад народнага адзінства. Вельмі важнае, ключавое пытанне — эканоміка, бо на эканоміцы будуецца ўся астатняя дзейнасць: моцная эканоміка — усе сферы, безумоўна, развіваюцца вельмі паспяхова. Мы пачулі вельмі важны пасыл аб гістарычнай памяці і замяшчэнні культурных традыцый, якія нам часам навязваюць звонку. Сфера культуры бачыць падобныя падыходы, і, вядома, мы робім усё максімальна магчымае, каб гэтаму супрацьстаяць. І ў нас гэта атрымліваецца. Насычаем тэатральную, бібліятэчную дзейнасць сваім кантэнтам, асноўваем усю сферу культуры на традыцыйных каштоўнасцях, абапіраючыся на гістарычны вопыт. Па запаўняльнасці залаў мы бачым, які вялікі інтарэс у нашага гледача. Увага кіраўніка дзяржавы была звернута на кінематаграфію. Абсалютна правільныя заўвагі, зроблены адпаведныя высновы. У найбліжэйшы час прапануем нашаму гледачу цікавыя гістарычныя карціны.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.