Вы тут

Да +22°С і кароткачасовыя дажджы. Якім будзе надвор’е ў вялікія выхадныя


Да плюс 22 градусаў і кароткачасовыя дажджы прагназуюцца ў Беларусі ў выхадныя з 22 па 25 красавіка, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота: БелТА.

Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у вялікія выхадныя жыхароў Беларусі будзе радаваць цёплае надвор’е, пры гэтым ападкаў чакаецца няшмат.

У суботу ўмовы надвор’я ў краіне будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Вецер паўночны слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўдзень складзе плюс 15-20 градусаў.

У нядзелю чакаецца невялікая воблачнасць і без ападкаў. Вецер паўднёвай чвэрці слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы будзе ў межах ад плюс 2 да плюс 8 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да плюс 16-22 градусаў.

У панядзелак, 24 красавіка, будзе пераменная воблачнасць. Надвор’е чакаецца пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах па поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Уначы слупок тэрмометра пакажа плюс 3-10 градусаў, а ўдзень павысіцца да 17-22 градусаў цяпла.

У аўторак, 25 красавіка, характар умоў надвор’я пачне мяняцца і цяпло будзе пакідаць межы нашай краіны. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы. У дзённы час у асобных раёнах навальніцы. Уначы чакаецца плюс 3-10 градусаў, удзень — плюс 10-17 градусаў. Месцамі тэмпература паветра павысіцца да плюс 20 градусаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.