Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 чэрвеня падпісаў указ № 161, накіраваны на развіццё інавацыйнай і традыцыйнай медыцыны, рэалізацыю праектаў у галіне фармацэўтыкі, вытворчасці медыцынскіх вырабаў і абсталявання ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Дакументам устанаўліваецца спрошчаны парадак дзяржаўнай рэгістрацыі біялагічных актыўных дабавак да ежы, вырабленых і зарэгістраваных у Кітаі, для абарачэння на тэрыторыі Беларусі. Дадзенае новаўвядзенне накіравана на папулярызацыю і даступнасць прэпаратаў традыцыйнай кітайскай медыцыны для беларускіх грамадзян.
Спрошчаны ўмовы аказання медыцынскіх паслуг на тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» з ужываннем лекавых прэпаратаў, медыцынскіх вырабаў, методык лячэння, зарэгістраваных у Кітаі і шэрагу іншых краін з развітой рэгулятарнай сістэмай у галіне медыцыны і фармацэўтыкі.
Медыцынскія паслугі, якія аказваюцца рэзідэнтамі індустрыяльнага парка з прымяненнем палажэнняў указа, уключаны ў аб’екты добраахвотнага медыцынскага страхавання.
Прэв’ю: БелТА
Ваенны карэспандэнт павінен быць гатовы да ўсяго!
Камарын: аб чым маўчыць Днепр.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?